Logo Polskiego Radia
Print

Б. Шыдла: У бюджэце хопіць сродкаў на праграму "500+"

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 31.03.2016 10:02
Прэм’ер-міністар ацаніла, што праграма «Сям’я 500+» патрэбная ня толькі польскім сем’ям, але таксама эканоміцы.
Wojciech Kusiński/PR

Прэм’ер-міністар Польшчы запэўніла на хвалях Польскага радыё, што ў бюджэце ёсьць дастаткова сродкаў на праграму «Сям’я 500+», якая пачынае працаваць з 1 красавіка. Бэата Шыдла выказала надзею, што рэалізацыя праграмы, прыманьне заяў і выплата грошай будуць праходзіць без перашкод.
Б. Шыдла: Мы падрыхтаваныя да таго, каб праграма мела бясьпечнае фінансаваньне. Сёлета грошы забясьпечаныя ў бюджэце. Я таксама ўпэўненая ў наступным годзе.
Прэм’ер-міністар ацаніла, што праграма «Сям’я 500+» патрэбная ня толькі польскім сем’ям, але таксама эканоміцы. Бэата Шыдла заклікала не распаўсюджваць непраўдзівую інфармацыю пра адсутнасьць сродкаў на фінансаваньне праграмы.
Дзякуючы ўрадавай праграме сям’я атрымае 500 злотых (125 даляраў) на другое й наступнае дзіця. Найбяднейшыя (калі даход на аднаго чальца сям’і не перавышае 200 даляраў) атрымаюць выплату ўжо на першае дзіця.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт