Дачка ген. Андэрса атрымала пасьведчаньне сэнатара
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        09.03.2016 13:13
                    
                                 
                
                
                    Яна плянуе заахвочваць інвэставаць на Падляшшы.  
                
                
                    
                         Aнна Марыя Андэрс Photo: PAP/Bartłomiej Zborowski
Aнна Марыя Андэрс Photo: PAP/Bartłomiej Zborowski
                     
                
                
                
               
                
                         Анна Марыя Андэрс (поль. Anna Maria Anders) ад кіроўнай партыі „Права й справядлівасьць” атрымала пасьведчаньне сэнатара й прынесла прысягу перад сьпікерам вышэйшай палаты польскага парлямэнту.
Андэрс паведаміла, што як сэнатар яна хоча ў першую чаргу прадстаўляць інтарэсы Польшчы й польскай абшчыны ў сьвеце, а таксама заахвочваць інвэставаць на Падляшшы. 
„Гэты рэгіён мае патрэбу ў эканамічнай падтрымцы”, - сказала Анна Марыя Андэрс.
Яна дадала, што плянуе заняцца пытаньнем бясьпекі й разбудовы інфраструктуры ў паўночна-ўсходняй частцы краіны.
Дачка генэрала Андэрса атрымала мандат сэнатара ў выніку дадатковых выбараў у акрузе №59, якая ахоплівае частку Падляскага ваяводзтва.
Яна мае грамадзянства Польшчы, ЗША й Вялікабрытаніі. Нарадзілася ў 1950 годзе ў Лёндане.
З 2016 году Анна Марыя Андэрс зьяўляецца старшынёй Рады аховы памяці барацьбы й пакутніцтва і ўпаўнаважанай ураду па пытаньнях міжнароднага дыялёгу.
аз