Матэрыялы пра «Болека» сталі даступныя для гісторыкаў і журналістаў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
22.02.2016 14:21
З дакумэнтаў вынікае, што агент камуністычных спэцслужбаў «Болек» - гэта Лех Валэнса.
PAP/Jacek Turczyk
Матэрыялы польскага Інстытута нацыянальнай памяці (ІНП), якія тычацца супрацоўніцтва Леха Валэнсы са спэцслужбамі ПНР, сталі даступныя ў чытальнай зале архіва інстытута. Сёньня ў архіў упусьцілі групу гісторыкаў і журналістаў, зацікаўленых гэтай тэмай.
PAP/Jacek Turczyk
Журналісты й навукоўцы маюць права здымаць і фатаграфаваць матэрыялы. Таксама можна замовіць лічбавыя копіі. ІНП падрыхтаваў мноства папяровых копій дакумэнтаў, а таксама забясьпечыў дадатковыя месцы для працы ў архіве. Сёньня выключна архіў будзе адкрыты да 21-й гадзіны.
Як паведамлялася, 18 лютага дырэктар Інстытута нацыянальнай памяці Польшчы Лукаш Каміньскі заявіў аб тым, што знойдзеныя дакумэнты сьведчаць пра тое, што сакрэтны супрацоўнік спэцслужбаў ПНР пад псэўданімам «Болек» – гэта былы легендарны лідар руху «Салідарнасьць» і экс-прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса.
PAP/Jacek Turczyk
Дакумэнты былі канфіскаваныя ў доме ўдавы генэрала Чэслава Кішчака – кіраўніка МУС і спэцслужбаў часоў ПНР, які памёр восеньню мінулага году. У кватэры прайшоў вобшук, у выніку якога былі адкрытыя дакумэнты.
Сам Лех Валэнса абвяргае інфармацыю пра тое, што быў агентам. Былы прэзыдэнт паведаміў, што зьбіраецца абараняць свой гонар у судзе.
вс