У Сырыі тэрарысты зьдзейсьнілі крывавыя замахі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
22.02.2016 07:08
У Дамаску й Хомсе адбылася сэрыя выбухаў, у выніку якіх загінулі больш за 140 чалавек.
Мэдыкі Дамаска ратуюць пацярпелых у выніку тэракта людзейPAP/EPA/SANA/HANDOUT
У нядзелю, 21 лютага, у сталіцы Сырыі Дамаску, а таксама ў кантраляваным войскамі Асада Хомсе адбылася сэрыя выбухаў, у выніку якіх загінулі больш за 140 чалавек, каля 200 атрымалі раненьні рознай ступені цяжкасьці. Ахвярамі тэрактаў сталі ў асноўным мірныя людзі.
У Хомсе выбухнулі чатыры замініраваныя аўтамабілі.
У Дамаску прагучалі як мінімум чатыры выбухі. Мясцовыя СМІ паведамляюць пра начыненыя выбухоўкай аўтамабілі, а таксама аб акцыі тэрарыстаў-сьмяротнікаў.
Мэдыкі ўпэўненыя, што колькасьць загінуўшых будзе павялічвацца.
За выбухі ў Дамаску адказнасьць узяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава».
вс