Logo Polskiego Radia
Print

Лех Валэнса супрацоўнічаў са спэцслужбамі ПНР

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.02.2016 11:09
Гэта вынікае з дакумэнтаў, сярод якіх - падпісаная Валэнсам згода на супрацу пад псэўданімам "Болек".
Архіў Інстытуту нацыянальнай памяці Архіў Інстытуту нацыянальнай памяці Adrian Grycuk/CC BY-SA 3.0/Wikimedia Commons

Легенда польскай палітыкі й прафсаюзнага руху ў часы ПНР, былы прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса быў сакрэтным супрацоўнікам спэцслужбаў камуністычнай Польшчы. Гэта вынікае з дакумэнтаў, знойдзеных у доме памерлага восеньню генэрала Чэслава Кішчака, які ў часы Польскай Народнай Рэспублікі займаў высокія пасады ў структурах МУС і спэцслужбаў.

Як паведаміў на прэс-канфэрэнцыі старшыня Інстытуту нацыянальнай памяці Лукаш Каміньскі (Łukasz Kamiński), у доме генэрала быў знойдзены пакунак дакумэнтаў з далучаным лістом Чэслава Кішчака, які датаваны красавіком 1996 года. У ім генэрал паведамляе, што дакумэнты датычаць сакрэтнага супрацоўніка пад псэўданімам "Болек", пад якім працаваў Лех Валэнса.

Дакумэнты налічваюць 279 старонак і ўтрымліваюць, між іншым, падпісаную Валэнсам згоду на супрацу са спэцслужбамі ПНР і квітанцыю на атрыманьне грашовых сум.

Паводле Лукаша Каміньскага, згаданы пакунак генэрал Кішчак хацеў перадаць у архіў, але па невядомых прычынах гэтага не зрабіў.

Цяпер адбываецца каталагізацыя знойдзеных дакумэнтаў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт