Logo Polskiego Radia
Print

З дому камуністычнага генэрала канфіскаваныя дакумэнты

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.02.2016 07:46
У доме памерлага Чэслава Кішчака знаходзіліся дакумэнты па справе сакрэтнага супрацоўніка пад псэўданімам “Болек”.
Чэслаў Кішчак, Варшава, 20.12.2011Чэслаў Кішчак, Варшава, 20.12.2011PAP/Tomasz Gzell

Польскі Інстытут нацыянальнай памяці разам з пракурорам забясьпечыў дакумэнты ў доме памерлага камуністычнага генэрала Чэслава Кішчака.

Напярэдадні ўдава генэрала запрапанавала ІНП прадаць дакумэнты справы сакрэтнага супрацоўніка пад псэўданімам “Болек”. Паводле часткі польскіх гісторыкаў гэта першы прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса. Яна паказала картку паперы, запісаную з двух бакоў, якая мела тытул: “Інфармацыя, апрацаваная са словаў Т.В. Болек падчас сустрэчы 16 лістапада 1974 году”. Удава пераконвала, што мае значна больш падобных дакумэнтаў.

У аўторак пасьля поўдня пракурор Інстытуту ў суправаджэньні паліцыі забясьпечыў дакумэнты ў доме ўдавы генэрала Кішчака.
Згодна з заканадаўствам, кожны, хто мае ў наяўнасьці дакумэнты, якія ўтрымліваюць інфармацыю, якой займаецца Інстытут нацыянальнай памяці, абавязаны тэрмінова перадаць іх старшыні ІНП.
Чэслаў Кішчак памёр у лістападзе мінулага году ва ўзросьце 90 гадоў. Ён быў блізкім супрацоўнікам прэм’ера камуністычнай Польшчы генэрала Войцеха Ерузэльскага. Кішчак быў асуджаны за ўвядзеньне ваеннага становішча ў Польшчы.

Згодна з заканадаўствам, кожны, хто мае ў наяўнасьці дакумэнты, якія ўтрымліваюць інфармацыю, якой займаецца Інстытут нацыянальнай памяці, абавязаны тэрмінова перадаць іх старшыні ІНП.

Чэслаў Кішчак памёр у лістападзе мінулага году ва ўзросьце 90 гадоў. Ён быў блізкім супрацоўнікам прэм’ера камуністычнай Польшчы генэрала Войцеха Ярузэльскага. Кішчак быў асуджаны за ўвядзеньне ваеннага становішча ў Польшчы.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт