Польшча гатовая адправіць свае зьнішчальнікі ў Сырыю
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        15.02.2016 16:40
                    
                                 
                
                
                    Палякі могуць дапамагаць патруляваць паветраную прастору гэтай краіны.
                
                
                    
                         Foto: Alan Wilson/pl.wikipedia.org/CC BY-SA 2.0
Foto: Alan Wilson/pl.wikipedia.org/CC BY-SA 2.0
                     
                
                
                
               
                
                         „Польскя зьнішчальнікі F16 гатовыя патруляваць сырыйскую паветраную прастору”, - паведаміў у эфіры Трэцяй праграмы грамадзкага Польскага радыё кіраўнік Бюро нацыянальнай бясьпекі.
Павел Солёх дадаў, што гэтую інфармацыю пацьвердзілі як у Міністэрстве нацыянальнай абароны, так і прэзыдэнт Польшчы.
Павел Солёх: Сапраўды, польскі бок гэта прапанаваў. Мы гатовыя ўдзельнічаць у патруляваньні паветранай прасторы Сырыі. Дзеля гэтага мы гатовыя адправіць чатыры нашыя самалёты. Падрабязнасьці будуць яшчэ абмяркоўвацца. Гэткая прапанова прагучала з нашага боку.
Як падкрэсьліў кіраўнік Бюро нацыянальнай бясьпекі, Польшча чакае падобнай салідарнасьці дзяржаваў-сябраў Паўночнаатлянтычнага пакту па пытаньнях праблем на Ўсходзе Эўропы.
аз