Сёньня Дзень закаханых
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
14.02.2016 11:22
Кожны год амэрыканцы адпраўляюць больш за 190 мільёнаў валянцінкаў.
Photo: PAP/Tomasz Waszczuk
Сёньня адзначаем Дзень закаханых - сьвята, якое мае сьвецкі характар.
У гэты дзень дораць каханым і дарагім людзям кветкі й валянцінкі, то бок паштоўкі ў выглядзе сэрца, часта з паэтычнымі, любоўнымі тэкстамі.
У ЗША Дзень закаханых – гэта абсалютна камэрцыйнае сьвята, на сьвяткаваньне якога амэрыканцы штогод выдаткоўваюць агулам каля $ 18 млрд.
Кожны год грамадзяне ЗША адпраўляюць больш за 190 мільёнаў валянцінкаў.
Падрыхтоўка да Дня закаханых у ЗША пачынаецца ўжо шмат тыдняў наперад. Сьвята зьяўляецца выдатнай магчымасьцю зарабіць для крамаў і рэстаранаў, дзе на 14 лютага месца трэба браніраваць нават некалькі месяцаў раней.
Сёньня амэрыканскія гарады літаральна тонуць у чырвоным сэрцайках.
Апрача сьвецкага сёньняшні дзень мае таксама рэлігійнае вымярэньне. У некаторых каталіцкіх дыяцэзіях 14 лютага адзначаюць памяць сьвятога Валянціна, то бок раньнехрысьціянскага сьвятога, які насіў менавіта гэтае імя.
аз