У абарачэньне ўведзеная новая банкнота наміналам 200 злотых (ФОТА+ВІДЭА)
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
12.02.2016 10:07
У 2017 годзе плянуецца ўвесьці новую купюру наміналам 500 злотых ( цяпер найбольшы намінал - 200 злотых).
foto: NBP
Сёньня ў абарачэньне ў Польшчы ўведзеная новая банкнота наміналам 200 злотых. Купюра атрымала лепшую абарону ад падробак у параўнаньні з ранейшай банкнотай.
foto: NBP
Графіка новай банкноты не адрозьніваецца ад старой. Першае, што кідаецца ў вочы, гэта колеры й адценьні: новая купюра стала больш сьветлай. Замена будзе адбывацца паступова ажно да поўнага вываду старых банкнотаў з абарачэньня.
Нацыянальны банк Польшчы (НБП) пачаў працэс замены банкнотаў вясной 2014 года. Да гэтага часу ў абарачэньне трапілі новыя банкноты наміналам 10, 20, 50 і 100 злотых. Як і ў выпадку купюры наміналам 200 злотых, графіка
банкнотаў засталася тая ж самая, зьмяніліся адценьні й спосабы абароны. На сёньняшні дзень мадэрнізаваныя банкноты складаюць 40% ад усіх наяўных злотых, якія знаходзяцца на рынку.
У 2017 годзе НБП плянуе ўвесьці ў абарачэньне абсалютна новую купюру наміналам 500 злотых (на дадзены момант найбольшы намінал - 200 злотых). На ён будзе зьмешчаны партрэт караля Яна ІІІ Сабескага. Актуальна адбываюцца працы над новай банкнотай.
Паводле сёньняшняга курсу НБП эўра каштуе 4,44 злотага.
вс