БЧ купіць новыя польскія цягнікі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        10.02.2016 17:01
                    
                                 
                
                
                    Цягнікі „PESA Bydgoszcz” ужо возяць пасажыраў зь Менска ў Вільню.
                
                
                    
                         Photo: pl.wikipedia.org/CC BY-SA 4.0
Photo: pl.wikipedia.org/CC BY-SA 4.0
                     
                
                
                
               
                
                          „PESA Bydgoszcz” - польскі канцэрн, які спэцыялізуецца ў вытворчасьці рэйкавай тэхнікі, вырабіць для Беларускай чыгункі новыя дызэль-цягнікі.
Такія цягнікі ўжо возяць пасажыраў паміж Вільняй і Менскам, і  беларусы імі вельмі задаволеныя.
„Цяперашняя вытворчасьць дызэль-цягнікоў 730М для БЧ - гэта працяг папярэдняга кантракту, хаця ўжо на падставе асобнага дагавора”, - кажа прэс-сакратар быдгаскага вытворцы Міхал Жукоўскі.
Першы з дызэль-цягнокоў будзе дастаўлены беларускаму боку  вясной 2016 году. Як і папярэднія, так і новыя цягнікі будуць абслугоўваць маршрут „Менск- Вільня” прынамсі да часу электрыфікацыі гэтай лініі.
„У цяперашні час мы рэалізуем пагадненьне на пастаўку чатырох цягнікоў у 2016 годзе й праўдападобна чарговых чатырох транспартных сродкаў у 2017 годзе”, - дадаў прадстаўнік „PESA”.
Нагадаем, першыя дызэль-цягнікі з Быдгашчы пачалі вазіць пасажыраў у Беларусі на пачатку траўня 2014 году. Яны могуць разьвіваць хуткасьць да 140 км/г.
rynek.kolejowy.pl/аз