Logo Polskiego Radia
Print

Жаўнеры ААН абвінавачаныя ў сэксуальнай эксплёатацыі дзяцей

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 30.01.2016 08:16
Справа тычыцца місіі ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы.
pixabay.com/Public Domain CC0

Жаўнеры міратворчых сілаў ААН абвінавачаныя ў сэксуальнай эксплёатацыі дзяцей у Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы.

Пра меркаваныя злачынстваў, у тым ліку сэксуальнае дамагальніцтва, якія былі ўчыненыя ў асноўным у 2014 годзе, стала вядома цягам апошніх тыдняў. Улады Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі, а таксама Эўразьвяз выказалі занепакоенасьць і расьсьледуюць гэтую справу, паведаміла Ўпраўленьне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ) у Жэнэве.

Пра шасьць новых выпадкаў сэксуальнага дамагальніцтва ў дачыненьні да непаўналетніх паведаміла агенцтва „ Associated Press”.

Як паведаміла Ўпраўленьне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, непаўналетнія ахвяры сьцьвярджаюць, што злачынцамі былі ўдзельнікамі эўразьвязаўскіх і францускіх апэрацый у ЦАР. Да дамагальніцтва дайшло паблізу лягера для ўцекачоў у раёне аэрапорта ў Бангі.

Тры дзяўчынкі паведамілі, што злачынцамі былі жаўнеры з грузіна-эўразьвязаўскага кантынгенту. У сваю чаргу 7-гадовая дзяўчынка й 9-гадовы хлопчык скардзіліся на францускіх жаўнераў з ваеннай апэрацыі „Sangaris”, удакладнілі ў УВКПЧ.

У сакрэтным дакладзе УВКПЧ з 2014 году прыведзеныя выпадкі сэксуальнай эксплёатацыі непаўналетніх хлопчыкаў з боку францускіх жаўнераў у ЦАР у 2014 годзе падчас місіі ААН (Minusca).

Бяздомныя й галодныя хлопчыкі распавядалі, што міратворцы выкарыстоўвалі іх на тэрыторыі лягера для ўцекачоў узамен на харчаваньне й грошы.

PAP/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт