Далучыся да акцыі „Полымя памяці”!
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
27.01.2016 13:48
Сёньня адзначаем Міжнародны дзень памяці ахвяр Галакосту.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Прэс-сакратар Эпіскапату Польшчы заклікае каталікоў далучыцца да акцыі „Полымя памяці”.
Айцец Павел Рытэль-Андрыянік (поль. Paweł Rytel-Andrianik) заахвочвае палякаў, каб сёньня, а 18.00 увечары яны запалілі сьвечкі й паставілі іх у вокнах.
„Полымя сьвечкі будзе нашым знакам салідарнасьці з ахвярамі Галакосту й іх сем'ямі”, - пераконвае сьвятар.
Павел Рытэль-Андрыянік: 27-га студзеня – гэта гістарычны дзень. У гэты дзень мы ўспамінаем вызваленьне нацысцкага канцлягера Аўшвіц. Гэта таксама дзень памяці аб ахвярах Галакосту, у які шмат людзей далучаецца да ініцыятывы „Полымя памяці”.
Міжнародны дзень памяці ахвяр Галакосту быў заснаваны ў 2005 годзе Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый. Ён адзначаецца ў гадавіну вызваленьня нямецкага нацысцкага канцлягера Аўшвіц-Біркенаў у Асьвенцыме.
У Аўшвіц-Біркенаў былі забітыя каля 1,1 млн. чалавек.
аз