Logo Polskiego Radia
Print

Нуланд і Суркоў абмеркавалі выкананьне Менскіх дамоўленасьцяў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 16.01.2016 08:07
Кансультацыі прайшлі ў закрытым рэжыме ў рэзыдэнцыі прэзыдэнта РФ пад Калінінградам.
Photo:U.S. Embassy Kyiv Ukraine/flickr.com/Commercial use allowed

Памочнік дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд і памочнік прэзыдэнта Расеі Ўладзіслаў Суркоў абмеркавалі ў Калінінградзкай вобласьці РФ сытуацыю на ўсходзе Ўкраіны й хаду выкананьня Менскіх пагадненьняў па мірным урэгуляваньні на Данбасе.

Як заявіў раней прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Джон Кірбі, сустрэча была арганізавана „у разьвіцьцё” перамоваў, якія правялі 15 сьнежня ў Маскве прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін і кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў зь дзяржсакратаром ЗША Джонам Кэры.

Кансультацыі праходзілі ў закрытым рэжыме ў рэзыдэнцыі прэзыдэнта РФ у горадзе Піянэрскі пад Калінінградам, на беразе Балтыйскага мора.

Нагадаем, 11 студзеня ў Кіеве зь візытам пабываў нядаўна прызначаны прадстаўнік Расеі ў трохбаковай кантактнай групе па Ўкраіне Барыс Грызлоў.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт