Лыжныя паліцэйскія патрулі выйшлі на службу
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
08.01.2016 19:34
Лыжныя паліцэйскія будуць сачыць за станам цьвярозасьці турыстаў на лыжных трасах.
Felix Abraham/flickr.com
Першыя паліцэйскія на лыжах прыступілі да працы ў лыжных курортах на поўдні Польшчы. Каля 20 супрацоўнікаў паліцыі на лыжах да канца лютага будуць сачыць за парадкам у папулярных горналыжных цэнтрах.
Паліцэйскія будуць зьвяртаць увагу турыстам, які парушаюць правілы бясьпечнай язды на лыжах альбо сноўбордзе, а таксама бацькам, дзеці якіх катаюцца без шлемаў. Нагадаем, у Польшчы кожны лыжнік альбо сноўбардзіст, якому ня споўнілася 16 гадоў, павінен мець шлем. Акрамя таго, лыжныя паліцэйскія будуць сачыць за станам цьвярозасьці турыстаў на лыжных трасах.
вс