Logo Polskiego Radia
Print

Музэй „Auschwitz-Birkenau”: рэкордная колькасьць турыстаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.01.2016 16:17
У 2015 годзе былы гітлераўскі канцлягер наведалі 1 мільён 700 тысяч чалавек.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

1 мільён 700 тысяч чалавек наведалі ў мінулым годзе Дзяржаўны музэй „Auschwitz-Birkenau” у Асьвенцыме. Ніколі раней былы гітлераўскі канцлягер не карыстаўся настолькі вялікай папулярнасьцю сярод наведвальнікаў.

Музэй найчасьцей наведвалі палякі, брытанцы, амэрыканцы, немцы, італьянцы й гішпанцы.

У мінулым годзе амаль на палову вырасла колькасьць наведвальнікаў з Паўднёвай Амэрыкі.

Паводле дырэктара музэйнай установы Пятра Цывіньскага, наведваньне музэя - гэта ня толькі ўрок гісторыі, а таксама магчымасьць задумацца над адказнасьцю за сучасны фармат сьвету.

Таму, як тлумачыць дырэктар, у многіх дэмакратычных краінах распрацаваныя сыстэмы падтрымкі адукацыйных візытаў маладых людзей у такія месцы.

У 2014 годзе былы гітлераўскі лягер сьмерці ў Асьвенцыме наведала больш за 1,5 мільёна чалавек.

Нагадаем, нацысты заснавалі канцлягер „Auschwitz-Birkenau” у 1940 годзе. Да моманту яго вызваленьня ў ім былі забітыя больш за мільён чалавек, у асноўным габрэi, палякi, цыганы й савецкія ваеннапалонныя.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт