Logo Polskiego Radia
Print

Псыхоляг: зімовыя сьвяты зьяўляюцца стрэсагенным пэрыядам

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.12.2015 12:43
Перш за ўсё таму, што сьвята забірае ў людзей час, грошы й энэргію.
Jackie/flickr.com

Зімовыя сьвяты зьяўляюцца стрэсагенным пэрыядам, лічыць псыхоляг Малгажата Гадлеўска (Małgorzata Godlewska). Выкладчыца варшаўскага Ўнівэрсытэту СВПС (Uniwersytet SWPS) зазначае, што згодна дасьледаваньням псыхолягаў Раство ў Польшчы займае высокія пазыцыі ў сьпісе стрэсагенных фактараў. Паводле Малгажаты Гадлеўскай, Раство выклікае стрэс па некалькіх прычынах. Перш за ўсё таму, што сьвята забірае ў людзей час, грошы й энэргію. Акрамя таго, здараецца, што падчас сустрэчаў з дальнімі сваякамі людзі баяцца складаных пытаньняў ды тэмаў для размоў. Дадатковай крыніцай стрэсу можа быць вобраз Раства, які прасоўваюць СМІ ды рэкляма, і паводле якога на сьвяты ўсе павінны быць шчасьлівымі й задаволенымі.

Каб на Раство не паддавацца стрэсу, псыхоляг раіць падрыхтавацца да сьвятаў. Напрыклад, ня браць на свае плечы зашмат падчас падрыхтоўкі й папрасіць аб дапамозе сям’ю ды сваякоў. Акрамя таго, пастарацца прадбачыць складаныя пытаньні сям’і ды загадзя прыдумаць адказы на іх.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт