Эгіпет адмовіўся прызнаць тэрактам катастрофу расейскага самалёта
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
14.12.2015 13:44
Эгіпет ня выявіў прыкмет датычнасьці тэрарыстаў да крушэньня Airbus А321, які ляцеў з Шарм-эль-Шэйха ў Санкт-Пецярбург.
Самалёт Airbus A321, які разьбіўся ў Эгіпце, за 15 месяцаў да катастрофыfoto: wikipedia
«Камітэт па тэхнічным расьсьледаваньні пакуль не знайшоў нічога з таго, што магло б сьведчыць аб незаконным умяшаньні або тэрарыстычным акце», – гаворыцца ў заяве, вытрымкі з якой прыводзіць агенцтва Reuters.
Самалёт Airbus А321 кампаніі «Кагалымавія» разьбіўся 31 кастрычніка. Усе 224 чалавекі (у асноўным расейцы), якія знаходзіліся на борце, загінулі. Адказнасьць за катастрофу ўзялі на сябе баевікі «Ісламскай дзяржавы». Расея лічыць, што прычынай аварыі стаў тэракт.
яс