Logo Polskiego Radia
Print

СМІ: Расея хоча выкарыстаць Кіпр для ўдараў па ісламістах

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 08.12.2015 07:02
Расея вядзе перамовы па гэтаму пытаньню з урадам Кіпра - пасол РФ.
Расейскі франтавы бамбавік Су-34Расейскі франтавы бамбавік Су-34mashleymorgan/flickr.com

Расея вядзе перамовы з Кіпрам аб выкарыстаньні шэрагу абʼектаў на востраве ў рамках апэрацый РФ супраць «Ісламскай дзяржавы», піша кіпрская газэта Cyprus Mail, паведамляе korrespondent.net.
Гэтае англамоўнае выданьне прыводзіць словы амбасадара РФ на Кіпры Станіслава Асадчага, які сказаў, што перамовы вядуцца з кіпрскім МЗС.
Асадчы растлумачыў, што расейскі бок у дадзеным выпадку хацеў бы мець доступ «да тых жа абʼектаў, што Францыя й ФРГ».
«Я спадзяюся, што ў хуткім часе мы заключым пагадненьне», – дадаў ён.

Cyprus Mail адзначае, што ў цяперашні час Францыя й Германія выкарыстоўваюць кіпрскую авіябазу ў Пафасе для запраўкі сваіх ваенных самалётаў і для іх тэхабслугоўваньня. Акрамя таго, база можа выкарыстоўвацца і ў рамках апэрацый па эвакуацыі людзей.

Аўтар артыкула нагадвае, што ВМС РФ выкарыстоўваюць порт Лімасола для запраўкі сваіх караблёў палівам. Раней у гэтым годзе паведамлялася, што супрацоўніцтва абедзьвюх краін у гэтай галіне плянуецца ўзмацніць.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт