Гасьцініцу для жывёл плянуецца адкрыць у Менску ў сьнежні
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
04.12.2015 10:44
Гэта будзе першы дзяржаўны гатэль для жывёл, разьлічаны на 36 сабак і столькі ж катоў.
Golf Resort Achental Team/flickr.com
Першую дзяржаўную гасьцініцу для жывёл плянуецца адкрыць у Менску ў сьнежні, паведаміў карэспандэнту БелТА генэральны дырэктар дзяржаўнага аб’яднаньня «Менская гарадзкая жыльлёвая гаспадарка» Віталь Сьмірноў.
«Гасьцініца цалкам гатовая да прыёму чатырохногіх пастаяльцаў. З 18 заключэньняў органаў дзяржаўнага нагляду атрыманыя 16. Дазвол на адкрыцьцё пакуль не далі энэрганагляд і буднагляд. Іх заўвагі плянуецца ліквідаваць ужо заўтра», – сказаў Віталь Сьмірноў.
Дзяржаўная гасьцініца для жывёл узьведзеная на скрыжаваньні вуліц Янкі Брыля й Гурскага. Адначасова тут змогуць знаходзіцца 36 сабак і столькі ж катоў. Усе памяшканьні для чатырохногіх абсталяваныя камэрамі відэаназіраньня, каб кожны «кватарант» быў пад наглядам. Ва ўстанове таксама будуць аказваць дадатковыя паслугі. Так, на яго базе арганізуюць спартыўна-кіналягічны цэнтар, курсы для ўладальнікаў сабак байцоўскіх парод, выставы хатніх гадаванцаў. Акрамя таго, тут запрацуе вэтэрынарная аптэка ды заалягічная крама.
Суткі ўтрыманьня сабакі ці ката ў гасьцініцы (без уліку выдаткаў на харчаваньне) будуць каштаваць каля Br150 тыс. У прыватных гасьцініцах для жывёл кошт гэтых паслуг складае ад Br200 тыс. да Br300 тыс.
вс