Польшча ня выдасьць галівудзкага рэжысэра
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
27.11.2015 15:09
Раман Паляньскі можа спакойна заставацца ў Польшчы.
pixabay.com/Public Domain/CC0
Раман Паляньскі ня будзе выдадзены ў ЗША. Кракаўская пракуратура вырашыла не падаваць скаргі на рашэньне суда, які адмовіў у выдачы галівудзкага рэжысэра ў Амэрыку.
Паводле пракурора Януша Гнаткі, сьледчыя не знайшлі дзеля гэтага ніякай прававой асновы.
Адсутнасьць скаргі азначае, што рашэньне суда першай інстанцыі аб адмове ў выдачы рэжысэра ўступіла ў сілу. Такім чынам Раман Паляньскі можа застацца на тэрыторыі Польшчы бяз рызыкі, што будзе выдадзены амэрыканцам.
Амэрыканскае правасудзьдзе перасьледуе 82-гадовага Рамана Паланьскага за згвалтаваньне непаўналетняй дзяўчыны ў 1977 годзе.
У мінулым месяцы суд у Кракаве разглядзеў просьбу ЗША наконт выдачы рэжысэра. Судзьдзі палічылі экстрадыцыю недапушчальнай.
Абаронцы й пракуратура мелі права абскардзіць гэтае рашэньне. Канчаткова адны й другія гэта не зрабілі.
аз