Палякі паедуць у Лібан абмяркоўваць перасяленьне бежанцаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        13.11.2015 16:01
                    
                                 
                
                
                    Польшча абавязалася прыняць агулам каля 7 тысяч бежанцаў з Афрыкі.
                
                
                    
                         pixabay.com/Public Domain/CC0
pixabay.com/Public Domain/CC0 
                     
                
                
                
               
                
                          Спэцыяльная група прадстаўнікоў розных польскіх устаноў накіруецца ў Лібан, каб абмеркаваць пытаньне перасяленьня ў Польшчу тамтэйшых бежанцаў.
Такім чынам дзяржава пачынае рэалізацыю сваіх абавязацельстваў па вырашэньні міграцыйнага крызысу ў Эўропе.
У склад групы ўваходзяць, між іншым, прадстаўнікі Ўпраўленьня па справах іншаземцаў, Памежнай службы, Міністэрства працы й сацыяльнай палітыкі, - кажа Аляксандар Вышыньскі з Упраўленьня па справах іншаземцаў.
Аляксандр Вышыньскі: Сустрэча будзе датычыць пытаньня перасяленьня, паводле абавязацельстваў польскага боку. Візыт будзе, мець, скажам так, кантактны характар. Падчас яго не плянуецца ніякога адбору бежанцаў, якія змогуць перасяліцца ў Польшчу.
У Лібане польская дэлегацыя пабывае ад 15 да 19 лістапада.
Першая група бежанцаў, пераселеных з Грэцыі й Італіі, а таксама з тэрыторыі Лібана, прыедзе ў Польшчу ў першым квартале 2016 году.
Польшча павінна прыняць агулам каля 7 тысяч бежанцаў.
аз