WikiLeaks публікуе прыватныя мэйлы дырэктара ЦРУ
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        22.10.2015 11:00
                    
                                 
                
                
                    А ў іх паразуменьне зь Іранам і катаваньні.
                
                
                    
                         
                     
                
                
                
               
                
                         Партал WikiLeaks апублікаваў у сераду паведамленьні з прыватнай паштовай скрынкі дырэктара ЦРУ Джона Брэнана. Дакумэнты паходзяць з 2007-2009 гадоў, калі ён працаваў дарадчыкам па справах барацьбы з тэрарызмам.
На партале WikiLeaks гаворыцца, што цяпер там рэгулярна будуць зьмяшчацца прыватныя паведамленьні дырэктара ЦРУ. На старонцы напісана, што Брэнан выкарыстоўваў гэтую скрынку рэдка, толькі для праектаў, зьвязаных з выведкай.
Пакуль партал апублікаваў запіс са студзеня 2009 году з рэкамэндацыямі на тэму Ірану, адрасаваны Бараку Абаме, у той час прэзыдэнту-электу. Брэнан рэкамэндаваў яму «злагодзіць рыторыку» ў справе дамовы аб абмежаваньні Іранам нуклеарнай праграмы й раскрытыкаваў папярэдняга прэзыдэнта Джорджа Буша за падыход да Іраку, як да галоўнай «восі зла» ў сьвеце.
Апублікаваныя таксама два дакумэнты з 2008 году пра катаваньні, у гэтым копія закону, у якім называліся забароненыя практыкі, як фіктыўныя экзэкуцыі й падтопліваньні.
Акрамя гэтага апублікаваныя асабістыя дадзеныя Брэнана, між іншым, пра яго жонку і ўсіх супрацоўнікаў. Як піша агенцтва Associated Press, толькі гэты дакумэнт, апублікаваны WikiLeaks, здаецца быць сапраўды важным.
ав