Logo Polskiego Radia
Print

Левыя сілы абураныя формай перадвыбарчых дэбатаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.10.2015 15:28
Яны ўнесьлі афіцыйны пратэст у Дзяржаўную выбарчую камісію.
flickr.com

Аб'яднаныя левыя сілы падалі пратэст у Дзяржаўную выбарчую камісію й Рэспубліканскую раду радыё- й тэлевяшчаньня.

Паводле левых сілаў, грамадзкае тэлебачаньне павінна падтрымліваць балянс, паказваючы перадвыбарчыя выступленьні ўсіх палітычных партый.

Дарыюш Ёньскі з Саюзу левых дэмакратычных сілаў лічыць, што прадстаўнікі двух партый, то бок Эва Копач ад „Грамадзянскай плятформы” і Бэата Шыдла ад „Права й справядлівасьці” на самой справе будуць мець магчымасьць пазнаёміць гледачоў са сваімі выбарчымі прапановамі два разы. У сваю чаргу прадстаўнікі астатніх палітычных арганізацый, якія таксама балятуюцца на парлямэнцкіх выбарах – такой магчымасьці ня маюць.

Паводле прадстаўніка Саюзу левых дэмакратычных сілаў, гэта зьяўляецца парушэньнем закона.

Палітыкі Аб'яднаных левых сілаў дадаюць, што заплянаваныя на сёньня тэлевізійныя дэбаты прадстаўнікоў усіх васьмі партыяў павінны прадстаўляць вышэйшы ўзровень, чым учорашняя сустрэча Эвы Копач і Бэаты Шыдла.

Яны таксама гарантуюць, што іх кандыдатка на пасаду прэм'ер-міністра - Барбара Навацка, гатовая для вячэрняга «сутыкненьня».

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт