Logo Polskiego Radia
Print

Сьвятлана Алексіевіч: Нобэль мяне не памяняе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.10.2015 16:09
Сёньня ляўрэатка сустрэлася з чытачамі ў Ягелёнскім унівэрсытэце.
Белта

Ляўрэатка сёлетняй Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры Сьвятлана Алексіевіч пабывае ў Польшчы. Беларуская пісьменьніца зьяўляецца госьцем Фэстывалю Конрада ў Кракаве.

На прэс-канфэрэнцыі, якая адкрыла мерапрыемства, Сьвятлана Алексіевіч пракамэнтавала ўзнагароду Швэдзкай акадэміі.

Сьвятлана Алексіевіч: Я адчуваю сябе, як мужчына, які да вар’яцтва закаханы ў дзяўчыну й раптам даведваецца, што яна таксама любіць яго. Гэта стан, да якога я яшчэ не прывыкла. Я гэтага яшчэ не ўсьведамляю. Я ня думаю, каб Нобэль прычыніўся да нейкай маёй унутранай зьмены. Магчыма, памяняецца маё жыцьцё, як публічнай асобы. Зь іншага боку, я пераканана, што трэба далей працаваць. Я надалей павінна рабіць сваю справу, асабліва, калі для маёй роднай старонкі надыходзяць цёмныя часы.

Сёньня Сьвятлана Алексіевіч сустрэлася з чытачамі ў Ягелёнскім унівэрсытэце.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт