Вільня вінаваціць Тамашэўскага ў варожай дзейнасьці 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        17.10.2015 15:12
                    
                                 
                
                
                    Лідара летувіскіх палякаў крытыкуюць за кантакты з пракрамлёўскімі СМІ.
                
                
                    
                         flickr.com
flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                          Летувіскія ўлады абвінавачваюць лідара „Выбарчай акцыі палякаў Летувы” у антыдзяржаўных дзеяньнях. Паводле тамтэйшых СМІ, Вальдэмар Тамашэўскі працягвае кантакты з пракрамлёўскімі актывістамі й прадстаўнікамі расейскіх сродкаў масавай інфармацыі, а таксама падтрымлівае іх фінансамі зь бюджэту партыі.
Абурэньне выклікала паведамленьне аб сустрэчы эўрадэпутата й лідара „Выбарчай акцыі палякаў Летувы” з кіраўніком расейскага Першага тэлеканала напярэдадні акцыі пратэсту, арганізаванай польскай партыяй.
Кіраўнік летувіскай дыпляматыі Лінас Лінкявічус абвінаваціў лідараў партыі й асабіста Тамашэўскага ў тым, што яны шкодзяць Летуве. Міністар замежных спраў Летувы лічыць таксама, што згаданыя асобы не зацікаўленыя ў вырашэньні праблемаў польскай меншасьці, а толькі ў падбухторваньні супраць урада, што, дарэчы, на руку Расеі.
Летувіскія ўлады даўно вінавацяць Вальдэмара Тамашэўскага ў занадта цесных кантактах з пракрамлёўскімі сіламі ў Летуве.
Нагадаем, Вальдэмар Тамашэўскі ачольвае „Выбарчую акцыю палякаў Летувы” з 1999 году. Частцы тамтэйшых палякаў не падабаецца яго „аўтарытарны стыль” кіраваньня партыяй.
аз