Не паверыце: зноў выйграў Лукашэнка !!!
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
11.10.2015 19:39
Іншы «палітычны доўгажыхар», прэзыдэнт Зімбабвэ Мугабэ на выбарах набраў «усяго» 61% галасоў.
www.flickr.com
Паводле экзіт-пола, за Аляксандра Лукашэнку прагаласавала 82,9% выбаршчыкаў. Тацьцяна Караткевіч набрала 4,3%, Сяргей Гайдукевіч – 4,4%, а Мікалай Улаховіч – 2,1%. Супраць усіх прагаласавала 5,9% грамадзян з правам голасу. Такія лічбы па БТ паведаміў дырэктар Інстытута сацыялёгіі НАН Беларусі Ігар Катляроў.
Нагадаем, што ўсе сацыялягічныя лябараторыі, якія праводзілі экзіт-полы, у той ці іншай ступені зьяўляюцца блізкімі да ўлады. Аніводная незалежная сацыялягічная служба не атрымала акрэдытацыі ЦВК на правядзеньне апытаньняў пры выхадзе з выбарчых участкаў.
Больш-менш падобныя лічбы паведамляюць іншыя сацыялягічныя служба.
Для параўнаньня: іншы «палітычны доўгажыхар», прэзыдэнт афрыканскай краіны Зімбабвэ Робэрт Мугабэ падчас выбараў у 2013 годзе набраў «усяго» 61% галасоў. Мугабэ, якому сёлета споўніўся 91 год, кіруе краінай з 1987 года. За гэты час ён давёў Зімбабвэ да крайняй галечы, хоць раней краіна была адной з багацейшых на «чорным кантынэнце», якую называлі «жытніцай Афрыкі».
вс