Logo Polskiego Radia
Print

На выбары заманьваюць таннымі пірожнымі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 11.10.2015 14:33
На ўчастку, дзе галасуе Лукашэнка, пірожныя каштуюць ад 1300 да 2800 рублёў.
www.flickr.com

Чыноўнікі дасягнулі новых вяршынь у будаваньні пацёмкінскіх вёсак для Аляксандра Лукашэнкі. На ўчастку, дзе ён галасуе, пірожныя каштуюць ад 1300 да 2800 рублёў. Гэта прытым, што ў школьных сталоўках у Менску цяпер булачкі каштуюць ад 2500 да 6000, паведамляе «Наша Ніва».
Раней краіна сьмяялася з заявы Аляксандра Лукашэнкі пра бананы, якія каштуюць 10 і 13 тысяч. Цяпер яму падсоўваюць пірожныя за 1300.
Участак знаходзіцца ў будынку Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта фізычнай культуры.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт