Алексіевіч - ляўрэатка Нобэлеўскай літаратурнай прэміі 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        08.10.2015 13:07
                    
                                 
                
                
                    Гэта першы Нобэль для грамадзяніна Беларусі.
                
                
                    
                         flickr.com/CC0
flickr.com/CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Беларуская пісьменьніца стала сёлетняй ляўрэaткай Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры.
Сьвятлана Алексіевіч піша на расейскай мове. Яна зьяўляецца аўтаркай кніг: „У вайны не жаночае аблічча” (1985), „Апошнія сьведкі” (1985), „Цынкавыя хлопчыкі” (1990), „Зачараваныя сьмерцю” (1993), „Чарнобыльская малітва” (1997), „Час сэканд хэнд” (2013).
Кнігі Сьвятланы Алексіевіч перакладаліся на многія замежныя мовы.
Экспэрты зьвяртаюць увагу, што гэта першы Нобэль для грамадзяніна Беларусі й адначасова першая гэткая прэмія для журналіста.
аз