Каму палякі перадалі 1 працэнт іх падаходнага падатку
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        06.10.2015 12:39
                    
                                 
                
                
                    Гэта ўсяго 1 працэнт, а арганізацыі грамадзкай карысьці атрымаюць паўмільярда злотых.
                
                
                    
                         
                     
                
                
                
               
                
                         Міністэрства фінансаў падсумавала дадзеныя адносна таго, каму палякі перадалі 1 працэнт іх падаходнага падатку за 2014 года.
Дэклярацыю запоўнілі амаль 12,5 мільёна палякаў – гэта рэкорд, -  сказаў Павал Юрэк з Міністэрства фінансаў. Палякі ахвотна падтрымліваюць тыя арганізацыі, якія дапамагаюць хворым дзецям. Шмат грошай таксама пайшло ў арганізацыі, якія падтрымліваюць людзей з абмежаванымі магчымасьцямі, незалежна ад узросту. Значную суму атрымалі таксама фонды, якія працуюць на карысьць прыроды.
Грошы часта перадаюцца ў фонды, якія ствараюць субрахункі для сваіх падапечных. Гэта паказвае на недахоп у сыстэме аховы здароўя, – адзначае Дарота Пянькоўска, спэцыяліст у галіне фінансаваньня трэцяга сэктара. Яна сьцьвярджае, што бацькі бяруць справы ў свае рукі й ствараюць у фондзе субрахункі, каб зьбіраць грошы на лячэньне свайго дзіцяці. Гэта таксама паказвае, што людзі хацелі б ведаць, на што будуць выдаткаваны іх грошы. Яны не ідуць на загадкавыя "статутныя мэты", а на канкрэтнага чалавека, які не зьяўляецца ананімным – тлумачыць спэцыяліст.
Большасьць польскіх падаткаплатнікаў, амаль чвэрць, аддалі свой 1 працэнт падатку на фонд для дзяцей «Пасьпець з дапамогай», на другім месцы фонд для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі «Сонейка» і на трэцім – фонд" Avalon", якія дапамагае хворым і інвалідам.
яс