Расея забараняе Ўкраіне выкарыстоўваць сваю паветраную прастору
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        29.09.2015 12:31
                    
                                 
                
                
                    Гэта адказ на падобны крок Украіны.
                
                
                    
                         PAP/Jakub Kamiński
PAP/Jakub Kamiński
                     
                
                
                
               
                
                          Расея з 25 кастрычніка ўводзіць забарону на выкарыстаньне паветранай прасторы РФ авіякампаніямі Ўкраіны. Паведаміла Міністэрства транспарту Расеі.
„Дадзеная мера стане адказам на паведамленьне Дзяржавіяслужбы Ўкраіны, якая 28 верасьня ў аднабаковым парадку, у парушэньне існуючых нормаў і палажэньняў аб паветраных зносінах, апавясьціла шэраг расейскіх авіяперавозчыкаў аб тым, што з пачатку зімовай навігацыі, а менавіта з 25 кастрычніка, уводзіць забарону на выкананьне палётаў паміж Расеяй і Ўкраінай”, - гаворыцца ў паведамленьні расейскага ведамства.
Нагадаем, 25 верасьня ўрад Украіны прыняў рашэньне аб забароне палётаў ва Ўкраіну расейскіх авіякампаній, у тым ліку „Аэрафлота” й „Трансаэро”.
Расейскім авіякампаніям, якія падпалі пад украінскія санкцыі, забароняць лётаць ва Ўкраіну з пачатку зімовай навігацыі - з 25 кастрычніка.
interfax.by/аз