Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь аўтаматызуе працу мытнікаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.09.2015 08:30
Гаворка ідзе пра адмену выкарыстаньня папяровых кантрольных талёнаў.
flickr.com

Дзяржаўныя мытны й пагранічны камітэты праводзяць экспэрымэнт па адмене выкарыстаньня папяровых кантрольных талёнаў у аўтадарожных пунктах пропуску празь дзяржмяжу Беларусі і ўкараненьні аўтаматызаванай сыстэмы ўліку пропуску фізычных асоб, транспартных сродкаў і тавараў.

Як паведамляе прэс-служба ДМК, сыстэма створана на аснове аўтаматызаванай падсыстэмы „Транзыт Мытнага саюза”, якая функцыянуе ў мытных органах. Забясьпечана яе ўзаемадзеяньне зь інфармацыйнай сыстэмай пагранічных органаў і іншымі аўтаматызаванымі сыстэмамі й комплексамі пункта пропуску.

Цяпер адпрацоўка прымяненьня сыстэмы й беспапяровай тэхналёгіі кантрольных талёнаў ажыцьцяўляецца ў пункце пропуску „Прывалка” ў рэгіёне дзейнасьці Гарадзенскай рэгіянальнай мытні на беларуска-летувіскім участку мяжы.

Да канца гэтага году заплянавана тэставаньне сыстэмы яшчэ ў шэрагу аўтадарожных пунктаў пропуску з мэтай яе наступнага паэтапнага ўводу й выкарыстаньня на пастаяннай аснове ў астатніх аўтадарожных пунктах пропуску, інфармуе ДМК.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт