Logo Polskiego Radia
Print

БНК плянуе выйсьці на розьнічны рынак Польшчы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.09.2015 08:30
БНК будзе таксама прапрацоўвацца павелічэньне паставак на рынкі Славаччыны й Чэхіі.
novychas.info

ЗАТ „Беларуская нафтавая кампанія” плянуе выйсьці на розьнічны рынак Малдовы, Латвіі й Польшчы. Аб гэтым паведаміў намесьнік генэральнага дырэктара БНК Сяргей Грыб на канфэрэнцыі „Рынак нафтапрадуктаў і газу Рэспублікі Беларусь: вытворчасьць, трэйдынг, розьніца”.

„Мы дастаткова сур'ёзна глядзім на рынкі Малдовы, Латвіі й Польшчы з пункту гледжаньня розьнічнага рынку. Акрамя таго, будзем пашыраць нашу прысутнасьць на розьнічным рынку Ўкраіны й Расеі й адкрываць у гэтых краінах новыя АЗС”, - паведаміў Сяргей Грыб.

Што датычыцца экспарту нафтапрадуктаў, то БНК прадоўжыць работу на традыцыйных рынках, разам з тым будзе прапрацоўвацца павелічэньне паставак на рынкі Славаччыны й Чэхіі.

БНК разьлічвае ў 2015 годзе экспартаваць 11,1 млн т нафтапрадуктаў. За 7 месяцаў бягучага года Беларуская нафтавая кампанія экспартавала 8,5 млн т нафтапрадуктаў (за ўвесь 2014 год экспартавана 7,8 млн т). Для экспарту цёмных нафтапрадуктаў БНК заключаны дагаворы на перавалку з 12 тэрміналамі ў сямі партах. Прыярытэтамі БНК на 2015 год застаюцца паглыбленае асваеньне бліжэйшых рынкаў і аптымізацыя марскога экспарту.

ЗАТ „Беларуская нафтавая кампанія” створана ў 2007 годзе, сёньня БНК зьяўляецца вядучым экспартэрам нафтапрадуктаў зь Беларусі. Намаганьні кампаніі накіраваны на кансалідацыю экспартных аб'ёмаў нафтапрадуктаў, якія вырабляюцца ААТ „Нафтан” і ААТ „Мазырскі НПЗ”. У тавараправоднай сетцы БНК - даччыныя кампаніі ў Вялікабрытаніі, Украіне, Расеі, Польшчы й Латвіі.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт