Logo Polskiego Radia
Print

Палякі вязуць гуманітарную дапамогу ўцекачам у Выгоршчыне

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 24.09.2015 15:30
Тры грузавікі адправіліся з Кракава. Палякі падрыхтавалі ў асноўным паходныя ложкі й спальныя мяшкі.
Polski Czerwony KrzyżPolski Czerwony Krzyż

Некалькі тон дараў вязуць польскія пажарнікі ў Вугоршчыну. Тры грузавікі адправіліся з Кракава. Палякі падрыхтавалі ў асноўным паходныя ложкі й спальныя мяшкі. Дары ахвяраваў Польскі чырвоны крыж.

Грузавікі пажарнай службы вязуць 250 камплектаў: ложак, матрац, пасьцель, плед і спальны мяшок. Рэчы, якія падрыхтаваў польскі Чырвоны крыж новыя і яны будуць перададзеныя як ахвяраваньні. Гуманітарная дапамога спачатку патрапіць у Будапэшт, а затым будзе разьмеркаваная сярод імігрантаў.

«Мы ведаем, што гэта напэўна кропля ў акіяне але мы рады, што можам дапамагчы нават такім чынам», – кажа капітан Сэбацьцьян Возьняк з Малапольскай пажарнай службы.

Вугоршчына зьвярнулася да краін ЭЗ з просьбай пра дапамогу ў сувязі з наплывам уцекачоў.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт