Logo Polskiego Radia
Print

Прэм'ер Фінляндыі хоча аддаць свой дом імігрантам

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.09.2015 16:51
Дом знаходзіцца ў невялікім гарадку Кемпэле на поўначы краіны, у якім жыве ўсяго 15 тыс. чалавек.
Bild: UNHCR/P. Moore/flickr.com/

Усе сёньняшнія польскія пэрыядычныя выданьні закранаюць тэму імігрантаў, якія хлынулі ў Эўразьвяз. Адносіны да імігрантаў сярод насельніцтва багатай Эўропы й палітыкаў розныя, здараюцца агрэсіўныя й неталерантныя выказваньні, але шмат таксама пахвальных і сымбалічных жэстаў, якія прымушаюць інакш зірнуць на згаданую праблему. І так, тыднёвік «Wprost» паведамляе, што прэм’ер-міністар Фінляндыі Юха Сіпіля выказаў гатоўнасьць аддаць свой дом імігрантам на пражываньне. Дом знаходзіцца ў невялікім гарадку Кемпэле на поўначы краіны, у якім жыве ўсяго 15 тыс. чалавек. Кіраўнік Кабінэту міністра Фінляндыі зазначыў, што ў гэтым доме ён бывае вельмі рэдка, а паколькі будынак большасьць часу стаіць пусты, дык там маглі б пасяліцца ўцекачы. «Нам трэба глянуць у люстэрка й падумаць, як мы можам дапамагчы ўцекачам», – сказаў Юха Сіпіля ў інтэрвію фінляндзкай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі YLE.
Урад у Хэльсінкі паведаміў, што сёлета гатовы прыняць удвая больш уцекачоў чым звычайна – 30 тыс. чалавек, паведамляе тыднёвік «Wprost».

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт