Logo Polskiego Radia
Print

Мікалай Дзядок зьязджае на вучобу за мяжу

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.09.2015 13:52
  • Мікалай Дзядок.mp3
Гутарка з экс-палітвязьнем.
Мікалай ДзядокМікалай ДзядокПольскае радыё

Мікалай Дзядок – адзін з вызваленых 22 жніўня палітвязьняў. Па гэтак званай “справе менскіх анархістаў” ён быў прысуджаны да 4,5 гадоў турмы. Аднак па сканчэньні тэрміну вязьня ня выпусьцілі – у турме Мікалая абвінавацілі ў парушэньні правілаў распарадку й дадалі год зьняволеньня. Мы сустрэліся зь Мікалаем Дзядком у Менску й распыталі, чым ён займаецца па вызваленьні ды якіяяго далейшыя пляны.

Мікалай Дзядок распавядае, што цяпер увесь ягоны вольны час займаюць сустрэчы. Палітвязень заўважае, як за пяць гадоў рэзка зьмяніліся людзі й разбудаваўся горад.

Мікалай Дзядок ужо аднавіўся ва ўнівэрсытэце й празь месяц зьязджае вучыцца на дзённае аддзяленьне ў Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт у Вільню.
Экс-палітвязень кажа, што, нягледзячы на жорсткія турэмныя ўмовы, і ў калёніі ёсьць маленькія радасьці. Таксама перажыць турэмны тэрмін Дзядку дапамагла падтрымка сваякоў і грамадзкасьці.

КАЛІ ЛАСКА, СЛУХАЙЦЕ ГУТАРКУ Ў ДАЛУЧАНЫМ ГУКАВЫМ ФАЙЛЕ

Арцём Багданаў, Менск

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт