Logo Polskiego Radia
Print

Лодзь: згарэў драўляны храм ХVІІІ стагодзьдзя

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 31.08.2015 08:40
Пажарныя ня здолелі выратаваць храм васемнаццатага стагодзьдзя ў Мілешках у Лодзі. Пажар успыхнуў каля 4:00 раніцы.

У змаганьні з полымем бралі ўдзел 17 пажарных брыгад дабраахвотнікаў і дзяржаўнай службы, - паведаміў старэйшы капітан пажарнай службы з Лодзі Адам Антчак.

Драўляны храм згарэў дашчэнту, захаваліся толькі фрагмэнты шкілету. У цяперашні час пажарныя дагашваюць пажар і абшукваюць друз. Агонь не распаўсюдзіўся на навакольныя будынкі і маёнткі. У здарэньні ніхто не пацярпеў. Пакуль не вядома, што стала прычынай пажару.

Касьцёл сьв. Дароты ў Мілешках быў адным з найстарэйшых храмаў у Польшчы.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт