Logo Polskiego Radia
Print

Палякі любяць усе народы, апрача расейцаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.08.2015 16:23
Пра гэта сьведчаць вынікі апошняга сацыялягічнага дасьледаваньня.
flickr.com

Найбольшай сымпатыяй палякаў карыстаюцца італьянцы, гішпанцы, чэхі, славакі, швэды, вугорцы, брытанцы, швэйцарцы й нідэрляндцы. Пра гэта сьведчыць дасьледаваньне, праведзенае Цэнтрам апытаньня грамадзкай думкі (CBOS).

У сваю чаргу, з найбольшай неахвотай палякі ставяцца да туркаў, палестынцаў, румынаў, а асабліва расейцаў і цыганоў.

У параўнаньні з вынікамі леташняга апытаньня стаўленьне палякаў да дванаццаці нацый, якія браліся ў ім пад увагу, палепшылася. Толькі ў дачыненьні да адной нацыі - расейцаў - яно пагоршылася.

CBOS праводзіць дасьледаваньня на гэтую тэму з 1993 году. На іх аснове можна сказаць, што цягам часу сымпатыя палякаў да большасьці нацыяў расьце (гэта адносіцца да сямнаццаці краін). У выпадку дзевяці нацыяў сымпатыі набліжаныя да ўзроўню з 1993 году. Толькі ў выпадку чатырох нацыяў можна казаць аб нязначным пагаршэньні адносінаў.

За апошняе дваццацігодзьдзе сымпатыя палякаў вырасла ў дачыненьні да немцаў і ўкраінцаў. Першапачаткова паляпшалася стаўленьне і да расейцаў, але ў выніку апошніх падзеяў ва Ўкраіне гэтая тэндэнцыя памянялася. Аднак сымпатыя да іх і так большая, чым у 90-х гадох.

Вынікі дасьледаваньня паказваюць, што палякі больш любяць багатыя народы, а стда жыхароў бяднейшык краінаў ставяцца стрымана.

Тым ня менш, гэтая залежнасьць паміж багацьцем народу й сымпатыяй да яго цяпер значна меншая, чым у 90-х гадох.

IAR/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт