На Ясную Гару прыбылі тысячы паломнікаў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        15.08.2015 14:10
                    
                                 
                
                
                    Яны прымуць удзел у сьвяткаваньні Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі.
                
                
                    
                         PAP/Waldemar Deska
PAP/Waldemar Deska
                     
                
                
                
               
                
                          Каля 20 тысяч паломнікаў прыбылі сёньня на Ясную Гару ў Чанстахове (на поўдні Польшчы). Сярод іх студэнты, людзі з абмежаванымі магчымасьцямі, жаўнеры й бяздомныя.
У агульнай складанасьці ў найбольш вядомы каталіцкі санктуарый Маці Божай у Польшчы прыбыло 14 буйных пешых паломніцтваў.
Яны прызнаюць, што сёлета з-за сьпёкі падарожжа было немалым выклікам.
Большасьць паломнікаў застанецца на Яснай Гары да заўтра. Сёньня яны прымуць удзел у сьвяткаваньні Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі.
аз