У Варшаве прайшоў Цэнтральны ваенны парад
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        15.08.2015 14:00
                    
                                 
                
                
                    У ім удзельнічала каля 1,5 тысячы вайскоўцаў.
                
                
                    
                         flickr.com by Kancelaria Prezesa Rady Ministrów
flickr.com by Kancelaria Prezesa Rady Ministrów
                     
                
                
                
               
                
                         Сёньня палякі адзначаюць Дзень Войска Польскага, устаноўлены ў памяць перамогі палякаў над Чырвонай арміяй у часе Варшаўскай бітвы 1920 году. Варшаўская бітва, якую інакш называюць Цудам на Вісьле, лічыцца адным з 18 вялікіх баёў, у якіх вырашаўся лёс сьвету.
З нагоды сьвята апоўдні ля помніка маршалу Юзэфу Пілсудскаму ў Варшаве адбыўся Цэнтральны ваенны парад, у якім прынялі ўдзел каля 1,5 тысячы жаўнераў, у тым ліку, упершыню каманда са спэцпадразьдзяленьня „GROM”.
Па адной з галоўных вуліцаў польскай сталіцы – па Ўяздоўскіх алеях – праехалі танкі, бронемашыны й гаўбіцы – агулам каля 170 машынаў.
Польская армія прадэманстравала, між іншым, бронетранспартэры „Расамак”, ракетныя сыстэмы „Лянгуста” й г.д.
Апрача таго, жыхары ды госьці сталіцы мaглi ўбачыць гусенічную тэхніку, напрыклад, танкі „Леапард” і самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі „Краб”.
У рамках параду адбыўся пралёт больш чым 60 ваенных самалётаў і верталётаў.
аз