ЗША пачынаюць барацьбу з расейскай прапагандай
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        10.08.2015 12:22
                    
                                 
                
                
                    На балтыйскі праект выдзелены грант у памеры 500 тысяч даляраў.
                
                
                    
                         źr. FrankBrueck/Wikimedia Commons/CC
źr. FrankBrueck/Wikimedia Commons/CC
                     
                
                
                
               
                
                          Амбасада ЗША ў Летуве абвясьціла пра спэцыяльны грант на 500 тысяч даляраў, выдзеленых на супрацьдзеяньне расейскім СМІ ў краінах Балтыі. 
У праекце могуць узяць удзел як пачаткоўцы, так і вопытныя рускамоўныя журналісты й іншыя мэдыяпрафэсіяналы.
Паколькі расейская прапаганда й дэзінфармацыя множацца, сродкам масавай інфармацыі ва ўсіх трох краінах неабходныя навыкі й інструмэнты супрацьстаяньня - з дапамогай пераканаўчай інфармацыйнай журналістыкі, заснаванай на фактах, гаворыцца ў паведамленьні, разьмешчаным на сайце амбасады.
У Дзярждэпартамэнце ЗША разьлічваюць, што праграма будзе доўжыцца 12 месяцаў.
Замежнапалітычным ведамствам заплянаваны, між іншым, навучальныя паездкі ў ЗША для наведваньня рэдакцый і школ журналістыкі, вывучэньне новых мадэляў фінансаваньня й разьвіцьця крытычнага мысьленьня.
Удзельнікам праграмы з „рэалістычнымі ідэямі расьсьледвальных праектаў” абяцаюць грашовыя прэміі.
izvestia.ru/nn.by/аз