У Польшчы будзе створаная новая "беларуская" гміна
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        29.07.2015 10:36
                    
                                 
                
                
                    Новая гміна будзе налічваць пяць вёсак.
                
                
                    
                
                
                
               
                
                         На Беласточчыне зьявіцца новая гміна Грабаўка. Пра гэта ў адной з  сацыяльных сетак паведаміў міністар адміністрацыі й лічбавых тэхналёгій  Анджэй Галіцкі. Падпісваючы распараджэньне, міністар улічыў вынікі рэфэрэндума аб вылучэньні з гміны Супрасьль вёскі Грабаўка й ваколічных мясцовасьцей. Новая гміна, разьмешчаная ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва, будзе налічваць пяць вёсак.
Распараджэньне набудзе сілу 1 студзеня 2016 года.
Большасьць жыхароў гміны – гэта прадстаўнікі беларускай нацыянальнай меншасьці.
Гміна - гэта найменшая тэрытарыяльна-адміністрацыйная адзінка ў Польшчы.
вс