Logo Polskiego Radia
Print

У Менску зьявяцца дадатковыя парковачныя месцы ў дварах

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.07.2015 10:07
Больш за 1,2 тысячы месцаў для паркоўкі абсталююць у менскіх дварах да канца гэтага года.
Photo: sxc.hu

Больш за 1,2 тысячы месцаў для паркоўкі абсталююць у менскіх дварах да канца гэтага года. Пра гэта паведаміў на паседжаньні камісіі па забесьпячэньні бясьпекі дарожнага руху пры Менгарвыканкаме галоўны інжынер прадпрыемства “Менская гарадзкая жыльлёвая гаспадарка” Ігар Ганчарык.

Паводле яго інфармацыі, у другім паўгодзьдзі плянуюць пабудаваць 74 кантэйнэрныя пляцоўкі, адрамантаваць 39 тысяч квадратных мэтраў асфальтавых пакрыцьцяў дваравых праездаў, абсталяваць 1260 дадатковых месцаў для паркоўкі і разваротных пляцовак.

За першае паўгодзьдзе адрамантавалі болей за 60 тысяч квадратных мэтраў дваравых праездаў, рэканструявалі й пабудавалі 11 кантэйнэрных пляцовак. Апроч таго, камунальнікі сумесна з ДАІ правялі 140 рэйдаў з мэтай выявіць парушэньні правілаў паркоўкі й стаянкі транспарту ў дварах ды хуткаснага рэжыму ў жылых зонах. Па выніках праверак аўтаўладальнікі атрымалі 2319 папярэджаньняў, з двароў адбуксавалі 205 аўтамабіляў, складзена 454 пратаколы.

белта/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт