Польскія арганізацыі ў чорным сьпісе Расеі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        09.07.2015 10:53
                    
                                 
                
                
                    У чорным сьпісе няўрадавых арганізацый апынулася 12 суб'ектаў.
                
                
                    
                         
                     
                
                
                
               
                
                         Расейская Рада фэдэрацыі заклікала генэральную пракуратуру, МЗС і Мінюст РФ разгледзець «чорны сьпіс» замежных няўрадавых арганізацый.
У ім агулам апынулася 12 арганізацыі, дзьве з Польшчы – фонд «Адукацыя для дэмакратыі» й «Ўсходне-Эўрапейскі дэмакратычны цэнтар». Акрамя гэтага ў сьпісе тры ўкраінскія арганізацыі (Сусьветны кангрэс Украінцаў, Украінская сусьветная каардынацыйная рада, Крымская місія па правах чалавека) й сем амэрыканскіх (National Endowment for Democracy (NED), National Democratic Institute for International Affairs, International Republican Institute (IRI), Freedom House, Fundacja Sorosa, MacArthur Foundation i Charles Stewart Mott Foundation).
Рада фэдэрацыі прапануе прызнаць дзейнасьць гэтых арганізацый у Расеі непажаданай. У адмысловым звароце напісана, што Расея «сутыкнулася з наймацнейшай за апошнюю чвэрць стагодзьдзя атакай на яе нацыянальныя інтарэсы, каштоўнасьці і ўстановы. Заангажаванасьць у гэтую дзейнасьць няўрадавых арганізацый, між іншым, з бюджэтаў чужых дзяржаваў дае права, каб казаць пра мяккую агрэсію ў дачыненьні да Расеі».
ав