Logo Polskiego Radia
Print

Летняя школа польскай мовы й культуры для замежнікаў у Беластоку

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 08.07.2015 18:18
У Беласток прыехалі студэнты зь Беларусі, Азэрбайджану, Грузіі, Украіны й Вугоршчыны.
en.um.bialystok.plen.um.bialystok.pl

45 чалавек з сямі краін сталі навучэнцамі Школы польскай мовы й культуры Pollando ў Беластоцкім унівэрсытэце. Чаму яны выбралі беластоцкую ВНУ?

„Мне цікавая польская літаратура й польская мова”. „Каб мець магчымасьць прыехаць у Польшчу на працу й працаваць чыноўнікам у інстытуцыях, зьвязаных з Украінай”. „Каб вывучаць польскую мову й польскую культуру, бо мы "паланісты”. „Польская мова не надта простая. Але яна падобная на беларускую. Калі ты ведаеш беларускую, тады менш складана”.

У часткі гэтых асоб польскае паходжаньне, але ёсьць таксама даволі вялікая група, у якой няма ніякіх польскіх каранёў і яны вывучаюць польскую мову, як замежную мову.

Заняткі па праграме Школа польскай мовы й культуры Pollando заверашацца 28 ліпеня. Агулам студэнты пройдуць 90 гадзін урокаў па польскай мове ды па ведах аб Польшчы.

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт