Дэманстрацыі ў Афінах перад рэфэрэндумам
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        04.07.2015 11:24
                    
                                 
                
                
                    У Афінах прайшлі шматтысячныя дэманстрацыі прыхільнікаў і праціўнікаў саступак крэдыторам.
                
                
                    
                         foto: forbes.pl
 foto: forbes.pl
                     
                
                
                
               
                
                         У пятніцу ў Афінах прайшлі шматтысячныя дэманстрацыі прыхільнікаў і праціўнікаў саступак крэдыторам напярэдадні нядзельнага рэфэрэндуму аб умовах фінансавай дапамогі Грэцыі, якія высоўваюцца міжнароднымі крэдыторамі.
Прыхільнікі адказаў "Так" і "Не" на рэфэрэндуме правялі масавыя акцыі па суседзтве адзін з адным.
Прэм'ер-міністар Алексіс Цыпрас заклікаў грэкаў сказаць рашучае "Не" на нядзельным рэфэрэндуме.
Цыпрас выступіў на плошчы ў цэнтры Афін перад дзясяткамі тысяч сваіх прыхільнікаў і быў сустрэты авацыямі. Ён заявіў, што адказ "Не" на рэфэрэндуме будзе галасаваньнем супраць страху й заклікаў прысутных: "Скажыце "не" ўльтыматуму й тым, хто вас запалохвае".
Паводле словаў Цыпраса, "Не" на рэферэндуме будзе азначаць выбар на карысьць "жыцьця з годнасьцю ў Эўропе".
У нядзелю, 5 ліпеня ў Грэцыі пройдзе рэфэрэндум, падчас якога жыхары краіны павінны вырашыць, ці падтрымліваюць яны меры жорсткай эканоміі, на якіх настойваюць міжнародныя крэдыторы Грэцыі - Эўразьвяз, МВФ і Эўрапейскі цэнтрабанк.
ввс/вс