Новая прапанова авіякампаніі LOT
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
02.07.2015 19:20
З польскімі фільмамі апошняга дзесяцігодзьдзя змогуць пазнаёміцца пасажыры на борце самалётаў Boeing 787 Dreamliner.
З польскімі фільмамі апошняга дзесяцігодзьдзя змогуць пазнаёміцца пасажыры на борце самалётаў Boeing 787 Dreamliner нацыянальнай авіякампаніі LOT. Праект пад назвай “Picture Poland” прадставілі сёньня на борце аднаго з самалётаў. Кінакарціны былі загружаныя ў бартавыя кампутары, а адным з ініцыятараў праекта зьяўляецца Польскі інстытут кінамастацтва. Цяпер у базе 10 кінакарцін. Кожныя два месяцы ў сыстэму будуць загружацца чарговыя два фільмы.
Новай прапановай авіякампаніі LOT першымі скарыстаюцца пасажыры рэйса Варшава-Пэкін.
Авіялініі LOT былі першымі эўрапейскімі авіялініямі, якія пачалі выкарыстоўваць сучасныя шырокафюзеляжныя самалёты Boeing 787 Dreamliner. У парку авіякампаніі яны знаходзяцца з 2012 года, агулам 6 штук. На лайнэрах згадана тыпу выконваюцца рэгулярныя й чартэрныя рэйсы ў Азію, а таксама ў Паўночную ды Паўднёвую Амэрыкі.
вс