Электрычнасьць забірае ў нас гадзіну сну
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
02.07.2015 18:58
Навукоўцы лічаць, што штучнае асьвятленьне не дазваляе арганізму на паўнавартасны адпачынак.
(fot. sxc.hu)
Электрычнасьць забірае ў нас гадзіну сну. Навукоўцы сьцьвярджаюць, што лямпачкі, экраны кампутараў, пляншэты й смартфоны – гэта асноўны вораг сну. Група навукоўцаў з Аргентыны й ЗША правяла назіраньні двух індзейскіх плямёнаў на поўначы Аргентыны. Удзельнікі дасьледаваньня належаць да адной этнічнай групы, жывуць у адлегласьці 50 км адзін ад аднаго, а розьніца толькі ў тым, што адныя маюць электрычнасьць, а іншыя – не. Аказалася, што індзейцы, якія маюць электрычнасьць, зімою сьпяць на 56 хвілінаў менш, а летам – на 43 хвіліны ў параўнаньні з групай, якая жыве без электрычнасьці.
Навукоўцы лічаць, што штучнае асьвятленьне не дазваляе арганізму на паўнавартасны адпачынак. Гэта асабліва заўважаецца на поўначы Эўропы, дзе зімою дзень вельмі кароткі.
вс