Logo Polskiego Radia
Print

60% беларусаў падтрымліваюць палітыку Пуціна

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 02.07.2015 10:14
А вось прэзыдэнта Барака Абаму беларусы не шануюць - вынікі сацапытаньня.
PAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV

Большасьць беларусаў з сымпатыяй ставіцца да расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна. Такія дадзеныя атрыманыя ў выніку чэрвеньскага нацыянальнага апытаньня, праведзенага Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (зарэгістраваны ў Летуве).

Ацэньваючы дзейнасьць замежных дзяржаўных лідараў, беларусы паставілі Пуціна на першае месца й аддалі яму 60% станоўчых ацэнак і 20% адмоўных. На другім месцы апынуўся прэзыдэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў — 43,7% станоўчых ацэнак і 23,8% адмоўных. Трэцяе месца ў старшыні КНР Сі Цзіньпіня — 35,4% станоўчых і 24,2% адмоўных ацэнак. Таксама даволі высока беларусы ацанілі канцлера Германіі Ангелу Мэркель — 34,6% супраць 32%.

Амэрыканскага прэзыдэнта Барака Абаму беларусы не шануюць — 13,5% станоўчых ацэнак і 59,1% адмоўных. Таксама нізкі рэйтынг мае ўкраінскі лідар Пётр Парашэнка — 10,1% супраць 67%.

Што да ідэі “рускага сьвету”, якой расейскі лідар Уладзімір Пуцін абгрунтаваў анэксію Крыма, то да яе станоўча ставяцца 39% беларусаў, абыякава — 39,4%, а 15,2% ацэньваюць яе адмоўна.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт