Logo Polskiego Radia
Print

Прэм’ер да грэкаў: галасуйце ў рэфэрэндуме на «не»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.06.2015 11:08
Цалкам іншыя просьбы кіруе да грэкаў Эўразьвяз і просіць прагаласаваць «за».
 foto: forbes.pl

Прэм’ер-міністар Грэцыі Алексіс Цыпрас чарговы раз заклікаў грамадзян, каб яны адкінулі ў рэфэрэндуме 5 ліпеня ўмовы замежнай дапамогі. Цалкам іншыя просьбы кіруе да грэкаў Эўразьвяз і просіць прагаласаваць «за».

Прэм’ер Грэцыі Цыпрас у вячэрнім інтэрвію мясцовай тэлевізіі абверг боязі, што галасаваньне на «не» прычыніцца да выйсьця Грэцыі з валютнага зьвязу. «Я ня думаю, што плян міжнародных крэдытораў заключаецца ў тым, каб выпіхнуць Грэцыю з зоны эўра», – сказаў грэцкі прэм’ер. Ён падкрэсьліў, што кошт такой апэрацыі быў бы высокі – з «банкруцтвам яго краіны» й «развалам зоны эўра» ўключна.

Алексіс Ціпрас падкрэсьліў, што чым мацнейшы голас нязгоды на дапамогу ўзамен за рэформы, тым мацнейшая пазыцыя Грэцыі на перамовах. Прэм’ер сказаў, што яго ўрад ушануе кожнае рашэньне грамадзян на рэфэрэндуме, але таксама дадаў, што «калі грэкі хочуць працягваць бясконцыя пляны ашчаднасьцяў, то мы гэта паважаем, але ня будзем тымі, хто іх правядзе».

Урад у Атэнах не пагадзіўся на прапанаваныя міжнароднымі крэдыторамі ўмовы й абвясьціў, што гэтыя прапановы будуць вынесеныя на нацыянальны рэфэрэндум.
Без пагадненьня аб правядзеньні рэформаў ня будзе апошняй траншы дапамогі для Грэцыі памерам 7,2 млд эўра. Без гэтых грошай Атэны ня могуць выплаціць свае міжнародныя пазыкі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт