Міжнародны трыбунал па справе зьбіцьця МН17?
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
25.06.2015 10:00
Ужо некалькі краін хоча міжнароднага трыбуналу ў справе зьбіцьця над Украінай МН17.
Wikimedia Commons/CC-BY-SA-3.0/Geordie Bosanko and Cmglee, translated by Lystopad
Малайзія, Галяндыя, Украіна, Бэльгія й Аустралія хочуць зьвярнуцца ў ААН з просьбай паклікаць трыбунал, каб асудзіць падазраваных у зьбіцьці ў ліпені 2014 году пасажырскага самалёту над апанаванай сэпаратыстамі ўсходняй Украінай.
Малайзія хоча скласьці праект рэзалюцыі з нагоды гадавіны гэтай катастрофы – паінфармавала ананімовая дыпляматычная крыніца.
Прадстаўнікі Аўстраліі, Бэльгіі, Малайзіі, Галяндыі й Украіны размаўлялі на мінулым тыдні ў Нью-Ёрку аб праекце рэзалюцыі ў справе пакліканьня трыбуналу. Краіны разумеюць, што Расея можа накласьці вэта на прапанаваную рэзалюцыю.
Як паведамляў Ройтэрс, галяндзкія ўлады спадзяюцца, што патрабуючы “трыбуналу ў стылі ААН” з падтрымкай заходніх саюзьнікаў можна было б схіліць Расею да супрацы.
ав